Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.01.2016

21 студзеня 2016 года спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі М.Я.Нікіфарава

21 студзеня 2016 года спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння вучонага-заолага, эколага, адміністратара навукі, ганаровага генеральнага дырэктара ДНВА “НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах”, акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, акадэміка НАН Беларусі Міхаіла Яфімавіча Нікіфарава. Міхаіл Яфімавіч - заснавальнік сістэмных арнітафаўнагенетычных даследаванняў, заснавальнік нацыянальнага цэнтра кальцавання і вывучэння міграцый птушак, першы прэзідэнт грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, арганізатар новага кірунку ў развіцці беларускай заалагічнай навукі - малекулярнай заалогіі.

Павіншаваць юбіляра асабіста можна 21 студзеня 2016 г з 10.00 да 13.00
у будынку Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
(п. 326, Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі).