Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.01.2016

У НАН Беларусі выбралі лепшых журналістаў, якія пішуць пра навуку

Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі № 14 ад 15.01.2016 года падведзены вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2015 года ў сродках масавай інфармацыі. Конкурс праводзіўся ў шосты раз па чатырох намінацыях: “Лепшая публікацыя”, “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні”, “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН ў сетцы інтэрнэт” і “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні”. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Усяго было прадстаўлена больш за 90 работ 25 аўтараў.