Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.02.2016

Выдавецкі дом "Беларуская навука" адзначаны дыпломам I ступені Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2016”

Выдавецкі дом “Беларуская навука” ўдастоены Дыплома I Ступені 55-ага Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2016” “Залаты фаліянт” у намінацыі “Эўрыка” (навуковыя, навукова-папулярныя выданні) за выданне серыі кніг “Традыцыйны лад жыцця” .

Дыплом з рук арганізатараў атрымаў галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Беларуская навука” Георгій Канстанцінавіч Кісялёў.

У серыю кніг увайшлі:

Народнае дойлідства. Лакотка, А.І.

Ядраное жыта гаспадара кліча...»: каляндарны год у абрадах і звычаях. Валодзіна, Т.В., Кухаронак Т.І.

Народнае мастацтва. Сахута, Я.М.

Сцежкамі дзядоў: народны быт беларусаў. Барыс, С.В.




Фота С. Дубовік, газета "Навука"