Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.02.2016

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 23 лютага!

Абарона Айчыны ва ўсе часы беларускай гісторыі лічылася святым абавязкам кожнага. У гэты дзень мы ўшаноўваем тых, хто ў гады вялікага ліхалецця на ратных палях бітваў каваў перамогу, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак, хто сваёй працай умацоўваў баявую магутнасць нашай арміі.
Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, захоўваючы традыцыі, ўносяць дастойны ўклад у справу ўмацавання абараназдольнасці нашай Радзімы. Стварэнне новых узораў тэхнікі, мадэрнізацыя сродкаў абароны, укараненне новых тэхналогій і матэрыялаў забяспечваюць высокі ўзровень абсталявання беларускай арміі, надзейную бяспеку краіны.

Паважаныя калегі!

Жадаю вам быць моцнымі духам, не забывацца на нашую свяшчэнную місію абароны Айчыны. Няхай заўсёды ў вас над галавой будзе мірнае неба!

З павагай,
Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі