Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.03.2016

Акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў А.А. Каваленю ўзнагародзілі Залатым медалём НАН Беларусі

За значны ўклад у даследаванне найноўшай гісторыі Беларусі, захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны, плённую шматгадовую навукова-арганізацыйную дзейнасць і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння Прэзідыум НАН Беларусі ўзнагародзіў акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, доктара гістарычных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Аляксандра Аляксандравіча Каваленю вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - нагрудным знакам “Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ”За вялікі ўклад у развіццё навукі”, занесеным у Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь. 14 сакавіка 2016 г. А.А. Каваленя адзначае 70-гадовы юбілей.