Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.03.2016

Часопіс «Навука і інавацыі» НАН Беларусі запрашае на сустрэчу з адным з вядучых расійскіх спецыялістаў у галіне чыстых памяшканняў і правілаў GMP

Часопіс «Навука і інавацыі» НАН Беларусі пры падтрымцы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць сустрэчу з адным з вядучых расійскіх спецыялістаў у галіне чыстых памяшканняў і правілаў GMP * Аляксандрам Яўгенавічам Фядотавым. У рамках мерапрыемства будуць прачытаны лекцыі: "Чыстыя памяшканні ў сучасным свеце" і "Правілы GMP: сутнасць і рэалізацыя".

У рамках лекцый будуць асветлены наступныя пытанні:
- Прынцыпы работы па GMP, матэрыялы і падрыхтоўка вытворчасці;
- Выпрабаванні і атэстацыя працэсаў ачысткі абсталявання;
- Рэкамендацыі па складанні інфармацыі аб прадпрыемстве (ЕС);
- Міжнародныя гарманізаваныя патрабаванні да сертыфікацыі серый;
- Сертыфікат адпаведнасці GMP (ЕС) і інш.

Адначасова будуць рэалізоўвацца кнігі «Асновы GMP» (бясплатна) і «Чыстыя памяшканні» (2015 г. 512 с.) За наяўны разлік па папярэдняй заяўцы ў дзень сустрэчы. Заяўка афармляецца ў адвольным выглядзе з абавязковым указаннем арганізацыі, прозвішча, імя ўдзельніка, яго кантактнага тэлефона і накіроўваецца па электроннай пошце па адрасе: belscience@mail.ru, альбо па факсу: +375 (17) 284 23 42.

Сустрэча з А.Я. Фядотавым адбудзецца 18 красавіка 2016 г. у 14.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.


Аляксандр Яўгенавіч Фядотаў - доктар тэхнічных навук, прэзідэнт Асацыяцыі інжынераў па кантролі мікразабруджванняў, старшыня тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі ТК 184 «Забеспячэнне прамысловай чысціні» і ТК 458 «Вытворчасць і кантроль якасці лекавых сродкаў». Шмат гадоў займаецца праблемамі чыстых памяшканняў, арганізацыі вытворчасці і правіламі GMP. * Стандарт GMP (Good Manufacturing Practice - Належная вытворчая практыка) - сістэма нормаў, правілаў і ўказанняў у дачыненні да вытворчасці. Стандарт GMP адлюстроўвае цэласны падыход і рэгулюе і ацэньвае ўласна параметры вытворчасці і лабараторнай праверкі.