Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.04.2016

У НАН Беларусі адкрылася канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Чарнобыльскай трагедыі

У НАН Беларусі 19 красавіка 2016 года пачала працу міжнародная канферэнцыя “Чарнобыль: пераадоленне. Уклад навуковай і творчай інтэлігенцыі Беларусі, Расіі і Украіны”. Форум арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД. Канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы беларускіх міністэрстваў замежных спраў, энергетыкі, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, культуры; а таксама МЗС Расіі, Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях, расійскага даследчага цэнтра “Курчатаўскі інстытут”, МГІМО, карпарацыі “Расатам” і Дома прэсы (Беларусь). У канферэнцыі прымаюць удзел вучоныя-эксперты ў галіне атамнай энергетыкі, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі, сацыёлагі, палітолагі, журналісты і дзеячы культуры.