Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.04.2016

Кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

23 красавіка 2016 года кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Мерапрыемства было арганізавана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2016 г. № 214. Месцам правядзення суботніка для супрацоўнікаў НАН Беларусі стаў ДНУ “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Усяго на добраўпарадкаванне і ўборку батанічнага сада ў гэты дзень выйшла больш за 300 чалавек. У адпаведнасці з Загадам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 8 красавіка 2016 г. № 37, 23 мая 2016 года ў арганізацыях НАН Беларусі суботнік быў праведзены па добраўпарадкаванні уласных і замацаваных тэрыторый.

Як вядома, сродкі заробленыя на рэспубліканскім суботніку будуць накіраваны на будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Фота М.Гулякевіч, газета "Навука"