Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.05.2016

У НАН Беларусі адбудзецца пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета па адытыўнай вытворчасці

12 мая (чацвер) 2016 года ў 10.00 у Прэзідыуме НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 218) адбудзецца пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета па адытыўнай вытворчасці, а ў 14.00 - Шостага навукова-вытворчага семінара “3D-прынтары : перспектывы прымянення і развіцця”. У семінары прымуць удзел прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь, вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прамысловых прадпрыемстваў і праектных арганізацый. Ад Расійскай Федэрацыі чакаецца прыбыццё прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, Міжгаліновага інжынірынгавага цэнтра Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Н.Э.Баўмана, Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М.Ельцына.

На семінары, які пройдзе на базе НАН Беларусі і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта будуць абмеркаваны пытанні фарміравання і перспектывы выканання праграмы Саюзнай дзяржавы “Распрацоўка тэхналогій, матэрыялаў і абсталявання для вытворчасці метадамі адытыўных тэхналогій” ( “адытыўная-СД”), прасоўванне праектаў і распрацовак па 3D-друку і вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі навучэнцаў і студэнтаў па адытыўных тэхналогіях і мехатроніцы ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У цэнтры ўвагі спецыялістаў Беларусі і Расіі будуць навукова-тэхнічныя і вучэбна-метадычныя праблемы, звязаныя з распрацоўкай мехатроннага абсталявання, якое рэалізуе адытыўныя тэхналогіі “папластовага вырошчвання” вырабаў з розных кампазіцыйных матэрыялаў, стандартызацыі і праграмнага забеспячэння праектавання і вытворчасці вырабаў на 3D-прынтарах, пытанні вучэбна-метадычнай падрыхтоўкі навучэнцаў.