Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.05.2016

12-13 мая 2016 года адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2015 годзе”

12-13 мая 2016 года Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2015 годзе”. Падчас працы форуму будуць разгледжаны вынікі працы беларускіх археолагаў у 2015 годзе ў розных рэгіёнах краіны, а таксама змены заканадаўства ў сферы аховы і даследаванняў археалагічнай спадчыны Беларусі. На адмысловай выставе будуць прадстаўлены апошнія археалагічныя знаходкі, навуковыя выданні. Адкрыццё канферэнцыі - 12 мая 2016 года ў 10.00 (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, аўд. 223).