Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.05.2016

24 мая 2016 года падпісаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі правінцыі Шаньдун (КНР)

У рамках прыёму ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэлегацыі правінцыі Шаньдун (КНР) на чале з віцэ-губернатарам правінцыі Ван Шуцзянам 24 мая 2016 года адбылося падпісанне пакета дакументаў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі дадзенага рэгіёну КНР, сярод якіх дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і ўрадам горада Ліньі, рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве па перадачы тэхналогій паміж ДНВА па матэрыялазнаўстве і кампаніяй новых матэрыялаў “Хэн Хуа” і шэраг іншых.

Таксама адбылося сімвалічнае адкрыццё сумеснага навукова-тэхнічнага Інстытута “Чжун Сінь”. Дадзены Інстытут ствараецца НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі і Электроннай акцыянернай кампаніяй г. Ліньі (КНР).

Бакі выказалі гатоўнасць пашыраць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва па самаму шырокаму спектру напрамкаў.

Візіт працягнецца да 25 мая, госці наведаюць шэраг арганізацый і інстытутаў НАН Беларусі.

.