Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.05.2016

Падрабязныя бібліяграфіі першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук даступныя ў Рэпазіторыі ЦНБ НАН Беларусі

У Рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі з’явіліся матэрыялы электроннага выдання “Першыя акадэмікі Беларускай акадэміі навук. 1928 г.” У выданні сабрана найбольш поўная бібліяграфія прац і літаратура, якая адлюстроўвае жыццёвы і навуковы шлях першых акадэмікаў Беларускай акадэміі навук, фотаархіў персаналій, даступныя многія поўныя тэксты артыкулаў і выданняў.

Азнаёміцца з матэрыяламі па прадстаўленых персаналіях можна на сайце ЦНБ НАН Беларусі.