Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.05.2016

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусакоў сустрэўся са Старшынёй Інданезійскага інстытута навук

31 мая 2016 года прайшла сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з дэлегацыяй Інданезійскага інстытута навук на чале са Старшынёй інстытута Іскандарам Зулкарнаінам. Госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і правялі перагаворы з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных кірунках беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі і механізмах іх рэалізацыі. У праграме візіту дэлегацыі таксама запланавана наведванне ДНУ “Інстытут парашковай металургіі” НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Парка высокіх тэхналогій.

Беларусь і Інданезія павінны значна пашырыць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння ў час сустрэчы са Старшынёй Інданезійскага інстытута навук Іскандэрам Зулкарнаінам Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. “У нас склаліся добрыя адносіны з цэлым шэрагам навуковых арганізацый Інданезійскага інстытута навук. У снежні 2013 г. беларускім і інданезійскім бакамі падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж інданезійскім інстытутам навук і НАН Беларусі ў сферы навукі і тэхналогій. Многія праекты паспяхова рэалізуюцца. Але не ўсе дамоўленасці ажыццяўляюцца ў поўнай меры. Навуковыя арганізацыі НАН Беларусі зацікаўлены ў доўгатэрміновым і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі Інданезіі”, - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

1 чэрвеня на базе НАН Беларусі адбудзецца беларуска-інданезійскі семінар па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, на якім бакі змогуць абмеркаваць канкрэтныя напрамкі сумеснай работы вучоных дзвюх краін.

Падрабязнасці ў прэс-рэлізе.