Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2016

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам энергетыкі НАН Беларусі і Літоўскім энергетычным інстытутам

26-27 мая 2016 года ў Літоўскім энергетычным інстытуце (г. Каўнас) прайшла 13-я міжнародная канферэнцыя маладых вучоных па пытаннях энергетыкі. Дырэктар Інстытута энергетыкі НАН Беларусі Антон Брынь прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве ў якасці старшыні секцыі “Матэрыялазнаўства і тэхналогіі” і афіцыйнага рэцэнзента. На праведзенай сустрэчы прадстаўнікоў літоўскага і беларускага энергетычных інстытутаў бакі абмяняліся інфармацыяй аб сваіх напрамках даследаванняў і навуковых распрацощках. Па выніках абмеркавання магчымых сумесных работ па ўтылізацыі адходаў, удасканаленні тэхналогій іх спальвання, піролізу біямасы з атрыманнем цвёрдых, вадкіх і газападобных паліваў, вытворчасці біяпаліва, пашырэння ўцягвання аднаўляльных крыніц энергіі ў энергетычны баланс краін было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.



Больш фота з мерапрыемства