Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2016

Аб’яўлены прыём у магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі на 2016 год

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аб’явіў прыём у магістратуру на 2016-2017 навучальны год па дзевяці спецыяльнасцях: аграномія, біялогія, мастацтвазнаўства, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай. Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на бюджэтнай і платнай аснове.

Заявы прымаюцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня 2016 года, уступныя экзамены будуць праводзіцца з 6 па 12 ліпеня 2016 г. Іншыя падрабязнасці тут.

Відэа аб Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі