Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.06.2016

Міжнародная школа-канферэнцыя маладых вучоных і спецыялістаў “Сучасныя праблемы фізікі” пачне працу 8 чэрвеня 2016 года

8-10 чэрвеня 2016 года Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі праводзіць Міжнародную школу-канферэнцыю маладых вучоных і спецыялістаў “Сучасныя праблемы фізікі”. У праграме - лекцыі вядомых беларускіх вучоных аб перспектыўных напрамках фізікі, вусныя і стэндавыя даклады маладых вучоных, конкурс на лепшы вусны і стэндавы даклады.

Адкрыццё - 8 чэрвеня 2016 года ў 10.00.

Месца правядзення - Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 68, 3-ці паверх, актавая зала.

Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі можна на сайце.