Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.06.2016

Прэм’ер-міністр Беларусі наведаў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі

У ходзе рабочай паездкі па Мінскай вобласці 3 чэрвеня 2016 года Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведаў РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі” ў вёсцы Расошнае Смалявіцкага раёна, дзе былі разгледжаны пытанні аб выкананні даручэнняў Кіраўніка Дзяржавы і Урада па навуковым забеспячэнні развіцця жывёлагадоўлі краіны, а таксама аб рабоце па фарміраванні сучаснай селекцыйна-племянной сістэмы новага тыпу ў свінагадоўлі. Андрэй Кабякоў азнаёміўся з выкарыстоўванымі на свінакомплексе інтэнсіўнымі рэсурсазберагальнымі тэхналогіямі, перспектыўнымі для галіны свінагадоўлі. На малочна-таварнай ферме Прэм’ер-міністру далажылі аб эфектыўнасці ўкаранення перадавых сучасных тэхналогій, распрацаваных РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі”, уключаючы даенне кароў з ужываннем даільнай устаноўкі “Карусель” з магчымасцю выкарыстання даільных робатаў новага пакалення.

government.by