Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.06.2016

У НАН Беларусі адбылася сустрэча з дэлегацыяй Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР

16 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з дэлегацыяй Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР на чале з дырэктарам Інстытута сельскагаспадарчай эканомікі і развіцця Вань Дуньянам. Бакі правялі перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і механізмах іх рэалізацыі. У. Гусакоў прапанаваў калегам з Акадэміі сельскагаспадарчых навук КНР і карпарацыі САМСЕ прыняць удзел у праектах новага запланаванага тэхнапарка “Белбіяград”.

У ходзе наведвання дэлегацыяй ДНУ “Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі”, РУП “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі”, НПЦ НАН Беларусі па харчаванні будуць абмяркоўвацца канкрэтныя дэталі супрацоўніцтва.

Таксама па выніках тыднёвай працы дэлегацыі ў Беларусі плануецца падпісанне пратакола аб намерах.

Акадэмія сельскагаспадарчых навук КНР (АСНК) з’яўляецца дзяржаўным навукова-даследчым органам, выконвае задачы фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне аграпрамысловага сектара. АСНК ўключае ў сябе 39 даследчых інстытутаў, у тым ліку 16 інстытутаў, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне раслінаводства, 10 інстытутаў – у галіне селекцыі, 8 інстытутаў – у галіне эканамічных і прыродных рэсурсаў, 5 інстытутаў – у галіне высокіх тэхналогій. У штаце Акадэміі налічваецца 6 тыс. навуковых работнікаў.