Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.06.2016

У НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Карэя

22 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбыўся прыём дэлегацыі прадстаўнікоў дзелавых колаў Рэспублікі Карэя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь спадаром Кім Ёнг Хо. Таксама ў дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўрада горада Ульсан, Міністэрства прамысловасці і энергетыкі, Карэйскага інстытута перадавых тэхналогій, Тэнапарка Ульсан, розных вытворчых і навуковых арганізацый. З боку НАН Беларусі перагаворы ўзначаліў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

Бакі правялі перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і механізмах іх рэалізацыі, а таксама падпісалі мемарандум аб далейшым супрацоўніцтве. Госці былі азнаёмлены з апошнімі распрацоўкамі арганізацый НАН Беларусі. Карэйскі бок выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве па самым шырокім спектры напрамкаў у навуковай сферы, камерцыялізацыі распрацовак, інвестыцыях у сумесныя праекты, у тым ліку, па лазерных тэхналогіях зваркі, рэзкі і апрацоўкі паверхняў, ліцця з алюмінію,новых матэрыялах, узнаўляльнай энергетыцы.