Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2016

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі прайшлі ўрачыстасці ў гонар Дня ведаў

У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі прайшлі ўрачыстасці ў гонар Дня ведаў. Магістрантаў павіншаваў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Звяртаючыся да маладых, У. Гусакоў адзначыў, што “Моладзь для Акадэміі навук – адзін з найважнейшых прыярытэтаў. Мы стараемся, каб маладыя вучоныя былі пад пастаяннай абаронай”. Гаворачы пра прынцыпы кіраўніцтва Акадэміі ў падрыхтоўцы маладых вучоных, Уладзімір Гусакоў адзначыў, што ў гэтай сферы Нацыянальная акадэмія навук сама рыхтуе высокапрафесійных вучоных, не забывае вырашаць іх жыллёвыя праблемы.

На ўрачыстасцях з нагоды пачатку новага навучальнага года з пажаданнямі поспехаў на шляху авалодання ведамі выступілі: рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Ігар Ганчаронак, акадэмік Яўгеній Бабосаў, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, старшыня Прыёмнай камісіі Валерый Бельскі, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец.

Таксама сёння магістранты Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі наведалі Музей гісторыі НАН Беларусі.

Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.