Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.09.2016

Часопіс «Навука і інавацыі» НАН Беларусі запрашае ў Лабараторыю інавацыйных тэхналогій для функцыянальнага даўгалецця

29 верасня 2016 г. з 12.00 па 18.00 па адрасе: пр. Пераможцаў, 7 будзе адкрыта Лабараторыя інавацыйных тэхналогій для функцыянальнага даўгалецця. У рамках лабараторыі можна азнаёміцца з прадуктамі і найноўшымі навукова-даследчымі распрацоўкамі, якія спрыяюць павышэнню працягласці і якасці жыцця, прадаўжэнню актыўнага даўгалецця.

У лабараторыі можна

БЯСПЛАТНА
вызначыць біялагічны ўзрост
прайсці комплекс медыцынскіх спектральна-дынамічных даследаванняў
абследаваць органы дыхання
пазнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі дыягностыкі, догляду за целам і аздараўлення арганізма, навінкамі харчавання для даўгалецця, функцыянальнымі прадуктамі,
актыўнымі дабаўкамі
пагуляць у інтэлектуальныя настольныя гульні, якія трэніруюць памяць і розум.

ПЛАТНА
зрабіць малекулярна-генетычны аналіз з наступным складаннем генетычнага пашпарта, што дазваляе ацаніць рызыку развіцця захворванняў, у тым ліку ішэмічнай хваробы сэрца і яе наступстваў, гіпертанічнай хваробы, хваробы Альцгеймера, цукровага дыябету і г. д.

АРГАНІЗАТАРЫ:
Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы
Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка
Кафедра геранталогіі і герыятрыі БелМАПА
Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне
Часопіс «Навука і інавацыі»