Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.10.2016

5 кастрычніка 2016 года адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VII Беларускага кангрэса па тэарэтычнай і прыкладной механіцы “Механіка-2016”

5 кастрычніка 2016 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VII Беларускага кангрэса па тэарэтычнай і прыкладной механіцы “Механіка-2016”.

У форуме прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты рэспублікі і замежных краін у галіне механікі. У прыватнасці, чакаецца ўдзел прадстаўнікоў Цэнтральнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга навукова-даследчага аўтамабільнага і аўтаматорнага інстытута “НАМІ” (г. Масква), Інстытута транспартных сістэм НГТУ імя Р.Аляксеева (г. Ніжні Ноўгарад), Пермскага нацыянальнага даследчага політэхнічнага ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага ўніверсітэта (МАМІ), Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта, Інстытута механікі машын імя Рафаэля Двалі (Грузія).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты Кангрэса: прадастаўленне вучоным-мэханікам магчымасці дэманстрацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, свабоднага абмену інфармацыяй і меркаваннямі ў галіне даследавання і праектавання машын, механізмаў і машынабудаўнічых матэрыялаў; папулярызацыя вынікаў айчынных даследаванняў і распрацовак у галіне механікі; усталяванне кантактаў паміж вучонымі для ўдзелу ў рэалізацыі сумесных навуковых праектаў, а таксама заключэння дагавораў і кантрактаў.

У холе Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўдзельнікам будзе прадстаўлена экспазіцыя навукова-тэхнічных распрацовак Інстытута. Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка разгорне выставу навінак навуковай літаратуры.

6 кастрычніка з 09.00 да 17.30 у рамках кангрэса будуць працаваць 3 секцыі па шэрагу навуковых напрамкаў. У тым ліку: “Механіка машын”; “Рэсурсная механіка”; “Тэхналагічная механіка”. 7 кастрычніка ў канферэнц-зале Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі адбудзецца падвядзенне вынікаў і закрыццё кангрэса.

Усяго на кангрэс заяўлена 111 навуковых дакладаў.

Азнаёміцца з праграмай Кангрэса і іншымі падрабязнасцямі можна на сайце http://oim.by/ru/ob-institute/kongress-2016

Кантактная інфармацыя: тэл. (+375 17) 284 25 35; (+375 17) 332 16 26