Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.10.2016

У Віцебску на Міжнароднай навуковай канферэнцыі абмяркоўваліся праблемы тэхнічнай акустыкі

З 26 па 29 верасня 2016 года ў Віцебску на базе Інстытута тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі (ІТА) і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Тэхнічная акустыка: распрацоўкі, праблемы, перспектывы”. У ёй прынялі ўдзел больш за 100 навукоўцаў і спецыялістаў у галіне тэхнічнай акустыкі і ультрагукавых тэхналогій з Беларусі, краін блізкага (Расія, Украіна) і далёкага замежжа (Партугалія і В’етнам).

Канферэнцыя ўпершыню пасля распаду СССР сабрала навукоўцаў і спецыялістаў у галіне тэхнічнай акустыкі, ультрагукавых тэхналогій, матэрыялазнаўства функцыянальных матэрыялаў.

Правядзенне наступнай канферэнцыі плануецца ў 2017 годзе ў Уфе.