Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.10.2016

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне абмяркоўваюць на канферэнцыі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

12–13 кастрычніка 2016 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбываецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы”, ініцыятарамі якой сталі Пасольства Італьянскай Рэспублікі і НАН Беларусі.

На канферэнцыі разглядаюцца праблемы рэцэпцыі эстэтыкі італьянскага мастацтва і літаратуры ў Беларусі, Польшчы, Літве; беларуска-італьянскіх моўна-культурных сувязей у еўрапейскай камунікатыўнай прасторы; тыпалогіі мастацкай рэфлексіі ў нацыянальных літаратурах; літаратурнай класікі як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце; спадчыны італьянскага гуманізму ў лёсах славянскіх народаў і іншыя.

У рабоце канферэнцыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Стэфана Б’янкі, кіраўніцтва НАН Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і органаў дзяржаўнага кіравання нашай краіны, вядомыя італьянскія і беларускія навукоўцы.

Фота А. Ермаловіч, газета "Навука"