Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.10.2016

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у Форуме супрацоўніцтва “Сардзінія – Беларусь”

Форум супрацоўніцтва “Сардзінія – Беларусь” у аэракасмічнай сферы, галіне высокіх тэхналогій і навуковых даследаванняў прайшоў у горадзе Кальяры (Італія) 6–8 кастрычніка. У гэтым мерапрыемстве ў складзе беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел прадстаўнікі НАН Беларусі. Форум праходзіў у рамках 4-й выстаўкі інавацыйных тэхналогій Сардзініі (Sinnova 2016), на якой былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўккі гэтага італьянскага рэгіёна. Таксама ў ходзе візіту адбылася сустрэча з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта рэгіёна Сардзінія.

Важная частка Форума супрацоўніцтва“Сардзінія – Беларусь” была прысвечана распрацоўкам у галіне высокіх тэхналогій. У сферы навуковых даследаванняў падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Універсітэтам горада Кальяры (адзін са старэйшых Італіі) і НАН Беларусі.

Дырэктар УП “Геаінфармацыйныя сістэмы” Сяргей Залаты правёў перамовы аб узаемадзеянні ў аэракасмічнай галіне паміж Акадэміяй навук і Аэракасмічным кансорцыумам Сардзініі. Падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў гэтай галіне.

Прапрацоўваюцца магчымасці заключэння пагаднення з Універсітэтам горада Сасары, беларускі бок ужо перадаў свае меркаванні.

Таксама галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі адзначыў, што Сардзінія славутая сваімі доўгажыхарамі, таму вучоныя стварылі ў рэгіёне генетычны банк і гатовыя супрацоўнічаць з беларусамі па вывучэнні гэтай важнай праблемы.

Фота www.unica.it