Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.10.2016

Відэа адкрытай лекцыі аб сацыякультурнай эканоміцы дэкана эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава даступна на нашым сайце

5 кастрычніка 2016 г. у актавай зале Ліцэя БДУ адбылася лекцыя Аляксандра Аляксандравіча Аўзана – доктара эканамічных навук, прафесара, дэкана эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, загадчыка кафедры прыкладной інстытуцыянальнай эканомікі эканамічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, члена Эканамічнага савета пры Прэзідэнце РФ, члена ўрадавай камісіі па правядзенні адміністрацыйнай рэформы. Тэма лекцыі – сацыякультурная эканоміка, аб важнасці культуры для эканомікі, аб тым, што прызнанне яе эканамічнага значэння, стаўка на чалавечы капітал, нестандартныя віды дзейнасці і інклюзіўнае інстытуцыянальнае асяроддзе дазваляюць стварыць краіну, у якой хочацца жыць і тварыць.

На сустрэчу з адным з найбольш аўтарытэтных расійскіх эканамістаў прыйшлі студэнты вядучых беларускіх ВНУ, магістранты, аспіранты, выкладчыкі, вучоныя і прадстаўнікі бізнэс-структур. Лекцыя выклікала жывую зацікаўленасць у прысутных. А.А. Аўзан адказаў на пытанні, якія цікавілі слухачоў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў часопіс НАН Беларусі “Навука і інавацыі”.