Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.10.2016

Навукова-тэхнічны прагрэс у сельскагаспадарчай вытворчасці абмяркоўваюць у НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі

19 кастрычніка 2016 г. у РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” пачала працу міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Навукова-тэхнічны прагрэс у сельскагаспадарчай вытворчасці. Аграрная навука – сельскагаспадарчай вытворчасці Сібіры, Казахстана, Манголіі, Беларусі і Балгарыі”. Удзел у канферэнцыі прымаюць больш за 50 вучоных з Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Манголіі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Казахстана і Малдавіі.

На канферэнцыі будуць працаваць секцыі па наступных напрамках:
- сучасныя тэхналогіі ў земляробстве і раслінаводстве;
- сучасныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, ветэрынарнай медыцыне і кормавытворчасці;
- перапрацоўка і захоўванне сельскагаспадарчай прадукцыі;
- эфектыўныя метады эксплуатацыі, абслугоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі;
- энергазберажэнне і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі ў тэхналогіях АПК, экалогія і ахова прыродных рэсурсаў;
- інфармацыйныя тэхналогіі ў АПК;
- пытанні адукацыі.

Прадстаўнічы форум стане пляцоўкай для абмеркавання важных тэм, звязаных з харчовай бяспекай і двухбаковым супрацоўніцтвам у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўзаемадзеянню Рэспублікі Беларусь з краінамі Еўрасаюза, а таксама ўсходнімі партнёрамі нашай краіны. Мінская пляцоўка дасць магчымасць абмеркаваць існуючыя пытанні міждзяржаўнага навуковага супрацоўніцтва Украіны, Расіі і іншых краін у галіне аграрных навук.