Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.11.2016

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі пройдзе XV Міжнародная канферэнцыя "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2016)"

17 лістапада 2016 года ў 10.00 у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 6) адбудзецца адкрыццё XV Міжнароднай канферэнцыі “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2016)”. У форуме прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій Беларусі, Расіі, Украіны.

На канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя праблемы: аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой; распрацоўка новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі, стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі; рэалізацыя стратэгіі развіцця інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2022 гг. Вялікая ўвага будзе нададзена пытанням праектавання аўтаматызаваных сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі, стварэння карпаратыўных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій.

З 9.00 будзе працаваць II Выстава распрацовак па інтэлектуальных інфармацыйных сістэмах і тэхналогіях, на якой будуць прадстаўлены апошнія дасягненні акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў і прыватнага бізнесу нашай краіны. Выстаўка арганізавана Міжведамасным даследчым цэнтрам штучнага інтэлекту.