Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2016

У Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі пачала працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларускія лекі"

17 лістапада 2016 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі НАН Беларусі адбылося адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларускія лекі”. У форуме, які працягнецца 17-18 лістапада 2016 года, прымаюць удзел вучоныя і спецыялісты, а таксама прадстаўнікі медыцынскіх устаноў і фармацэўтычных прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі і Украіны. На канферэнцыі абмяркоўваюцца такія важныя праблемы, як развіццё фармацэўтычнай галіны Рэспублікі Беларусь, распрацоўка і вытворчасць лекавых прэпаратаў, праблемы, метады і прадукты сучаснай тэхналогіі лекавых рэчываў; тэхналогіі вытворчасці гатовых лекавых формаў; сучасныя метады аналізу біялагічна актыўных рэчываў; даклінічныя і клінічныя выпрабаванні; таксікалогія; біяэквівалентнасць генерычных лекавых сродкаў; клінічная фармакалогія і інш.

У рамках форуму арганізавана выстава прадукцыі айчынных фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны.