Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.12.2016

Віншаванне Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова з Новым 2017 годам і Калядамі

Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сыходзіць у гісторыю 2016 год. Гэта быў надзвычай насычаны і напружаны год. Тым не менш, лічу, што пражылі мы яго дастойна. Акадэмічная супольнасць з усёй адказнасцю, ускладзенай сёння на вучоных, вырашала самыя складаныя навуковыя і практычныя задачы.

Калектыў НАН Беларусі працаваў на ўмацаванне аўтарытэту айчыннай навукі ў краіне і за яе межамі. Мы пашырылі міжнародныя кантакты, прымалі вядучых вучоных з розных краін свету. Прадстаўнікі акадэмічных інстытутаў, маладыя вучоныя прызнаны пераможцамі і прызёрамі шматлікіх прэстыжных міжнародных конкурсаў. Беларуская акадэмічная навука стала найважнейшым элементам беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі, фактарам высокага прызнання нашай краіны на міжнароднай арэне.

Пра гэта красамоўна гавораць паказчыкі сусветных рэйтынгаў. Нагадаю, самы важкі ўклад у глабальны дабрабыт па версіі Good Country Index-2016 Беларусь уносіць у навуцы і тэхналогіях, а гэта 37-е месца.

2017 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам навукі. Для ўсіх вучоных гэта - вялікі гонар і вялікая адказнасць. Упэўнены - Год навукі дасць новы імпульс актыўнаму развіццю даследаванняў па самых перадавых напрамках.

Любая краіна не можа развівацца без інавацый і без апоры на моцную нацыянальную навуку. Пры стварэнні сваіх навукова-практычных цэнтраў, аб’яднанняў і кластараў па шэрагу актуальных напрамкаў Акадэмія зыходзіла менавіта з інтарэсаў краіны. Гэта - паскоранае развіццё айчыннага машынабудавання, аграпрамысловага і біятэхналагічнага комплексаў, нацыянальнай нанаіндустрыі, мікраэлектронікі, стварэнне перспектыўных кампазіцыйных матэрыялаў і фармацэўтычных прэпаратаў. Зараз гэта найбольш запатрабаваныя ў свеце напрамкі, і мы павінны лідзіраваць тут у пошуку інавацый.

Дзяржава ставіць перад даследчыкамі новыя, адказныя задачы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даручыў Акадэміі навук забяспечыць шырокае ўкараненне завершаных інавацый у вытворчасць. Гэта значна павышае запатрабаванасць айчынных навуковых распрацовак і дае практычна неабмежаваныя магчымасці для ўкаранення. Упэўнены, што навуковыя калектывы паспяхова справяцца з рашэннем пастаўленых задач на карысць працвітання нашай Радзімы - Рэспублікі Беларусь.

У гэтыя святочныя дні хачу ад усяго сэрца падзякаваць за плённую працу заслужаных масцітых вучоных і маладых даследчыкаў, рабочых, інжынераў, усіх, хто з гонарам носіць званне супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук. Дзякуючы вам Акадэмія сёння актыўна развіваецца і запатрабавана грамадствам. Дзякуй вам! Ужо зусім хутка, напярэдадні Дня беларускай навукі, мы адзначым лепшых з лепшых.

Дарагія сябры!

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з Новым 2017-м годам і светлым святам Нараджэння Хрыстова. Шчыра жадаю кожнаму з Вас здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і творчых поспехаў!

Няхай Новы год падорыць кожнаму з нас поспех і трохі цуду, а ён, як кажуць, часам бывае. Але ўсё ж мы перш за ўсё павінны разлічваць на свае сілы. На тых, хто побач з намі.

Хай у Вашым жыцці будзе больш радасных запамінальных падзей, а ў Вашых дамах пануюць дабрабыт, паразуменне, радасць і любоў!

З павагай,

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума
Нацыянальнай акадэміі
навук Беларусі, акадэмік