Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.01.2017

У НАН Беларусі адбылася прэзентацыя Года навукі ў Беларусі

6 студзеня 2017 года ў НАН Беларусі адбылася прэзентацыя Года навукі ў Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Шумілін, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Генадзій Уладзіміравіч Пальчык, акадэмікі-сакратары аддзяленняў НАН Беларусі, вядучыя вучоныя краіны.

Як адзначыў, выступаючы на прэзентацыі, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, каля 85% інвестыцый у навуку накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару. “Навука ў Беларусі заўсёды была высокарэзультатыўнай, яна адпавядае духу часу і сусветным крытэрыям. Зараз навука максімальна інтэгравана ў эканоміку. Практычна 85% інвестыцый накіроўваюцца на даследаванні прыкладнога характару ў інтарэсах галін. У нас няма вынікаў, якія пыляцца на паліцы, усе яны эфектыўна выкарыстоўваюцца” , – падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што за апошнюю пяцігодку вучоныя выканалі больш за 7,5 тыс. дагавораў з рознымі заказчыкамі на стварэнне навукова-тэхнічнай прадукцыі на агульную суму звыш Br 609 млрд (недамініраваных). Падрыхтавана больш за 1 тыс. інавацыйных праектаў. “Навуковая сфера пераходзіць на кластарную арганізацыю. Пачалі працаваць створаныя на базе НАН Беларусі міждысцыплінарныя навукова-даследчыя цэнтры і навукова-тэхналагічныя кластары пошукавага і стратэгічнага характару. Па найбольш запатрабаваных напрамках ствараюцца скразныя навукова-вытворчыя аб’яднанні. У якасці прыкладу: створаны навукова-тэхналагічны парк “БелБіяград”, закліканы забяспечыць рэалізацыю поўнага цыкла – ад даследаванняў і распрацовак да вытворчасці навукаёмістай прадукцыі “,– расказаў ён.

На прэзентацыі былі прадстаўлены асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця навукі ў краіне на 2017 год, найбольш значныя і прарыўныя праекты беларускіх вучоных у розных галінах ведаў.

Акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Сяргей Аляксандравіч Усанаў прадставіў апошнюю інфармацыю аб рабоце дзявятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі.