Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.01.2017

У НАН Беларусі выбралі лепшых журналістаў, якія пішуць аб навуцы

Рашэннем Бюро Прэзідыума НАН Беларусі № 9 ад 12.01.2017 года падведзены вынікі конкурсу на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2016 года ў сродках масавай інфармацыі. Конкурс праводзіўся ў сёмы раз па чатырох намінацыях: “Лепшая публікацыя”, “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні”, “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы інтэрнэт” і “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні”. Па кожнай з намінацый прысуджаны тры прэміі. У конкурсе прынялі ўдзел як прафесійныя журналісты, так і непрафесійныя аўтары. Усяго было прадстаўлена больш за 80 работ 32 аўтараў.

Намінацыя “Лепшая публікацыя”: Васілішына Юлія Сцяпанаўна, спецыяльны карэспандэнт аддзела сацыяльных праблем установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты “Савецкая Беларусь”, за цыкл артыкулаў пра ўклад вучоных НАН Беларусі ў развіццё беларускай навукі ў газеце “СБ Беларусь Сегодня”; Гедройц Васілій Расціслававіч, аглядальнік рэдакцыі “Сельскай газеты” ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Савецкая Беларусь”, за цыкл артыкулаў пра ролю вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў павышэнні эфектыўнасці аграрна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь у “Сельскай газеце”; Лыскавец Яраслаў Аляксандравіч, спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газеты “Звязда”, за цыкл артыкулаў пра дасягненні вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў газеце “Звязда”.

Намінацыя “Лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні”: Бялова Інга Яўгеньеўна, карэспандэнт спецыяльнага аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Бірэцкая Кацярына Сяргееўна, выканаўчы прадзюсар галоўнай дырэкцыі тэлеканала “НТВ – Беларусь” генеральнага прадзюсарскага цэнтра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, за цыкл тэлевізійных праграм “Наукомания” на тэлеканале “Беларусь 3”; Паўлава (Скараход) Надзея Яўгеньеўна, рэдактар дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, за цыкл навукова-папулярных праграм “Нязведаныя гарызонты” пра дасягненні вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Тарасюк Наталля Аляксандраўна, рэдактар аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, за цыкл тэлевізійных сюжэтаў у інфармацыйных праграмах тэлеканала “Беларусь 1”.

Намінацыя “Лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні”: Ермаловіч Алена Яўгеньеўна, спецыяльны карэспандэнт навуковай, вытворча-практычнай газеты “Навука”, за цыкл артыкулаў у газеце “Навука”; Патыка Дзмітрый Анатольевіч, уласны карэспандэнт штотыднёвіка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь “Медыцынскі веснік”, за цыкл матэрыялаў у газеце “Медыцынскі веснік”; Сатышур Віктар Андрэевіч, загадчык лабараторыі біяхіміі дзяржаўнай навуковай установы “Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі”, за цыкл артыкулаў у часопісе “Наша сельская гаспадарка. Аграномія”.

Намінацыя “Лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт”: Паклонская Вольга Аляксандраўна, спецыяльны карэспандэнт рэдакцыі газет “Мінскі кур’ер” і “Вячэрні Мінск” УП “Агенцтва “Мінск-Навіны”, за цыкл матэрыялаў пра ўклад вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў развіццё беларускай навукі; Сідаровіч Галіна Генадзьеўна, рэдактар аддзела навукі і вышэйшай школы “Настаўніцкай газеты”, за артыкул “Шоу, годнае вялікіх залаў; Тур Ігар Пятровіч, карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал” АНТ, за тэлесюжэт “Прашу да стала! Першы Усебеларускі форум па харчовай бяспецы”.