Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.01.2017

Біржа ідэй праекта ЕС ERA-NET Cofund MarTERA па водных і марскіх тэхналогіях шукае для прадастаўлення фінансавання ўдзельнікаў з Беларусі

У праграме ЕС “Гарызонт 2020” быў падтрыманы для фінансавання праект ERA-NET Cofund “Maritime and Marine Technologies for a New ERA” (2016 - 2021, www.martera.eu), які ўключае 18 міністэрстваў і арганізацый з 17 краін, у тым ліку Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.

Праекты тыпу ERA-NET Cofund накіраваны на каардынацыю навуковых даследаванняў, перш за ўсё, краін Еўрапейскага Саюза з мэтай атрымання максімальна эфектыўных “прарыўных” інавацыйных распрацовак з мінімальнымі выдаткамі, прыцягваючы да іх найбольш падрыхтаваныя і канкурэнтаздольныя калектывы з розных краін.

Першы конкурс у рамках ERA-NET Cofund Maritime and Marine Technologies for a New ERA аб’яўлены 16 снежня 2016 г. Ён ахоплівае пяць ключавых абласцей:
1. Экалагічна чыстыя марскія тэхналогіі
2. Распрацоўка новых матэрыялаў і збудаванняў
3. Сэнсары, аўтаматызацыя, маніторынг і назіранні
4. Сучасная вытворчасць
5. Бяспека

У мэтах эфектыўнага фарміравання міжнародных кансорцыумаў 15 лютага 2017 г. у г. Брусель (Бельгія) будзе арганізавана Біржа ідэй праектаў, дзе ўдзельнікі змогуць абмяняцца назапашаным вопытам і выпрацаваць агульную платформу для далейшай працы (праграма размешчана па адрасе https://www.b2match.eu/martera/pages/17592-agenda)

Удзельнікам неабходна зарэгістравацца да 8 лютага 2017 года на сайце https://www.b2match.eu/martera, дзе размешчана поўная інфармацыя аб біржы ідэй праектаў, меркаваных для ўдзелу ў конкурсе Сall 2017 ERA-NET Cofund MarTERA. Магчымыя таксама падача і абмеркаванне праектаў, а таксама размяшчэнне апісанняў арганізацый, якія імкнуцца прыняць удзел у конкурсе Сall 2017 ERA-NET Cofund MarTERA, на сайце on-line.

Кантактная асоба: Наталля Сцяпанаўна Янкевіч, нацыянальная кантактная кропка “Транспарт” праграмы “Гарызонт 2020”, НАН Беларусі, тэл. +375 17 2840918, +375 29 3417342, email: lab_12@tut.by