Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.02.2017

Беларускіх вучоных запрашаюць да дыскусіі па культурнай спадчыне

20-21 лютага 2017 года плануецца правядзенне семінара сумеснай праграмнай ініцыятывы па культурнай спадчыне - Парад фінансуемых даследчых праектаў (Каралеўскі інстытут культурнай спадчыны (KIKIRPA) Parc du Cinquantenaire 1 B-1000, Брусель).

Дадзенае мерапрыемства арганізавана ў рамках ініцыятывы па сумеснай рэалізацыі праграм па культурнай спадчыне, з тым, каб у перспектыве прадставіць вынікі праектаў, якія атрымалі фінансаванне на працягу двух праведзеных сумесных конкурсаў. Парад закліканы зноў даць імпульс даследаванням у галіне культурнай спадчыны, з улікам вынікаў самых сучасных даследаванняў, выкананых у рамках сумеснай праграмнай ініцыятывы па культурнай спадчыне.

Гэты Парад будзе тым самым падтрымлівацца любымі інтэрактыўнымі даследаваннямі, засяродзіўшы ўвагу на чатырох тэматычных галінах:
1. Новыя тэхналогіі для захавання і аховы культурнай спадчыны
2. Жывыя традыцыі спрадвечна мясцовага паходжання
3. Новыя мадэлі для кіравання аб’ектамі культурнай спадчыны
4. Пераасэнсаванне гарадской прасторы і ландшафту як аб’ектаў культурнай спадчыны

Акрамя таго, мерапрыемства прадаставіць магчымасць усталяваць новыя інстытуцыйныя кантакты і ўмацаваць ужо існуючыя з улікам будучага супрацоўніцтва.

20 лютага: Адкрыццё сесіі і абмеркаванне кластарных праектаў;
21лютага: семінар, які прадстаўляе вынікі даследаванняў і магчымыя вынікі

Праграма мерапрыемства

Беларускія вучоныя запрошаны прыняць удзел у адкрытай дыскусіі паміж супольнасцю даследчыкаў, інаватараў, палітыкаў і зацікаўленых бакоў.

Удзел будзе пацверджаны пасля рэгістрацыі па адрасе http://www.jpi-culturalheritage.eu/ (даступна абмежаваная колькасць месцаў).

Арганізатары мерапрыемства JPI CH (Сумесная Праграмная Ініцыятыва па Культурнай Спадчыне і Глабальных Зменах) пры падтрымцы Каралеўскага інстытута культурнай спадчыны (KIKIRPA), Бельгія.

Кантактная асоба: Віцязь Сяргей Пятровіч, нам. дырэктара ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, тэл. + (017) 284-04-97 e-mail: vit@history.by