Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.02.2017

Хімічныя інавацыі ў медыцыне і фармацэўтыцы запрашае абмеркаваць СМУ НАН Беларусі

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у круглым стале па міждысцыплінарным супрацоўніцтве маладых вучоных “Хімія: інавацыі ў медыцыне і фармацэўтыцы”. Круглы стол пройдзе 22 лютага 2017 г. у 14:00 у канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (п. 216, пр. Незалежнасці, 66).

Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца ўмацаванне міждысцыплінарнага супрацоўніцтва маладых вучоных вузаўскай і акадэмічнай навукі ў галіне хіміі для медыцыны.

Тэматыка круглага стала ўключае наступныя пытанні:

  • Матэрыялы для рэгенератыўнай медыцыны
  • Сістэмы для мэтавай дастаўкі лекаў
  • Дызайн новых лекаў
  • Матэрыялы для аналізу біяхімічных сістэм
  • Камп’ютарнае мадэляванне біяхімічных сістэм

    Па ўсіх пытаннях звяртацца:
    Тэл. / Факс.: + 375 17 292 28 22
    Тэл. маб.: + 375 33 302 57 44
    Пліско Таццяна Віктараўна

    Інфармацыйны ліст