Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.03.2017

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі прэзентуе калектыўную манаграфію “Паводніцкія стратэгіі спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасці, інтарэсы, тыпалогія”

29 сакавіка 2017 года ў 12.30 у Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя калектыўнай манаграфіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі “Паводніцкія стратэгіі спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасці, інтарэсы, тыпалогія”. Манаграфія падрыхтавана ў рамках выканання навукова-даследчай работы “Вывучыць дынаміку культурных арыентацый і стратэгій сацыякультурных паводзін тэрытарыяльных і сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва Рэспублікі Беларусь па розных напрамках культуры” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Навукова-даследчыя вынікі атрыманы ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад эгідай Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь і адпавядаюць асноўным напрамкам і прыярытэтам развіцця беларускай навукі ў 2017 годзе.

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі працуе над арыгінальным праектам “Цывілізацыйны код беларускага грамадства: сацыялагічнае вымярэнне”. У яго рамках у 2016 годзе праведзены тры вялікія рэпрэзентатыўныя даследаванні, якія дапамаглі выявіць спецыфіку і фактары ўзаемаўплыву сацыякультурных фактараў і эканамічных працэсаў. Супрацоўнікі інстытута паспрабавалі вывучыць уплыў суб’ектыўных фактараў і аб’ектыўных прычын на цывілізацыйнае развіццё беларускай дзяржавы. Адным з найважнейшых элементаў цывілізацыйнага кода грамадства з’яўляецца культура як аснова яго развіцця.

У прэзентацыі прымуць удзел:

  • Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, доктар сацыялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Катляроў Ігар Васільевіч
  • Нам. дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Лашук Ірына Валер’еўна
  • Загадчыца аддзелам сацыялогіі культуры Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат сацыялагічных навук Ліхачова Вольга Мікалаеўна
  • Намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Чэрнік Васілій Мечаслававіч
  • Начальнік аддзела ўстаноў адукацыі і працы з творчай моладдзю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Гуляева Алена Рыгораўна