Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.04.2017

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб'явіла конкурс імя В.Д.Спасовіча

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб’явіла аб правядзенні штогадовага конкурсу на прыз імя В.Д.Спасовіча, выдатнага беларускага юрыста, публіцыста, літаратуразнаўца.

Мэта конкурсу: прапаганда станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі; павышэнне прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права; папулярызацыя прафесіі юрыста.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • суд
  • пракуратура
  • следства
  • выканаўчая вытворчасць
  • адвакатура
  • натарыят
  • навука і права
  • гаспадарка і права
  • юрыдычная служба арганізацыі
  • права і журналістыка
  • студэнцкая навука

    У конкурсе могуць удзельнічаць: юрысты, журналісты, студэнты, якія асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі ў галіне права як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскага калектыву, сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія даводзяць інфармацыю прававога характару да ведама грамадзян.

    Працы (матэрыялы), якiя прадстаўляюцца на конкурс, павінны адпавядаць наступным патрабаванням: асвятляць найбольш актуальныя пытанні ў галіне права, прафесійную дзейнасць юрыстаў, іх станоўчы вопыт па абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, нестандартныя рашэнні прававых сітуацый, гісторыю развіцця права Беларусі, іншыя аспекты ў сферы праватворчасці і правапрымянення адна і тая ж праца (матэрыял) не можа быць прадстаўлена ў розных намінацыях працы (матэрыялы), прадстаўленыя на замежных мовах, павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову, мець субцітры або сінхронны пераклад; адпавядаць зместам намінацыі, названай у заяўцы

    На конкурс прымаюцца работы (матэрыялы) у выглядзе кніг, брашур, артыкулаў, тэлевізійных (радыё) праграм (перадач), навінавых блокаў, рэкламных ролікаў.

    Працы (матэрыялы) прадстаўляюцца на папяровым і (або) электронным носьбітах. Працы (матэрыялы), апублікаваныя ў друку, могуць быць прадстаўлены ў выглядзе копій.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 7 красавіка 2017 г. прадставіць на адрас Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:

  • заяўку на ўдзел у конкурсе па зацверджанай форме
  • працы (матэрыялы), якiя прадстаўляюцца на конкурс, абнародаваныя шляхам апублікавання ці асвятлення ў радыёэфіры або на тэлебачанні ці іншым спосабам на працягу 2016 года