Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2017

Інстытут гісторыі НАН Беларусі прыме ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі “Авіяцыя партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны”

28-29 красавіка 2017 года Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Культурны цэнтр і фонд “Свет Сэнт-Экзюперы” (Масква), Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Авіяцыя партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 28 красавіка ў 10.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 8).

У рамках правядзення канферэнцыі будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • роля і месца авіяцыі ў развіцці партызанскага руху на акупаваных тэрыторыях;
  • дзейнасць авіяцыі па эвакуацыі дзяцей і параненых;
  • невядомыя факты гераічных дзеянняў савецкіх авіятараў;
  • дзейнасць па ўвекавечанні памяці, музеефікацыі аб’ектаў ваенна-гістарычнай спадчыны і іншыя.

    У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі ваенных і авіяцыйных музеяў, акадэмічнай і вузаўскай навукі Расіі і Беларусі, грамадскія дзеячы. Мерапрыемства пройдзе пад агульным патранатам Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу РФ, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

    Канферэнцыя заклікана адкрыць новыя старонкі і паслужыць ліквідацыі “белых плям” у гістарыяграфіі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, а таксама патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.