Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.05.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі ў пераможцах конкурсу "100 ідэй для Беларусі - 2016"

Рэспубліканскі фінал конкурсу “100 ідэй для Беларусі” прайшоў у НАН Беларусі. На адрас арганізатараў конкурсу за 2016 год паступіла больш за 2 тыс. заявак на ўдзел. Пераможцаў вызначаў экспертны Савет конкурсу. Абарона праектаў праходзіла ў фармаце startup. У намінацыі “Пошук і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць” пераможцамі сталі - Андрэй Глушакоў з Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН з распрацоўкай “Новая эканомналегіраваная сталь для зубчастых колаў каробкі перадач аўтатрактарнай тэхнікі”.

У намінацыі “Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка” - Аляксандр Ганчар, Максім Амельяновіч і Мікіта Седляр з Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН з працай “Выяўленне генетычных прычын невыношвання цяжарнасці - шлях да павышэння нараджальнасці”.

У намінацыі “Бія- і нанаіндустрыя” - Андрэй Шункевіч з працай “Дабаўка кармавая бялковая з малочнай сыроваткі” з Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАН.

Пераможцы ў намінацыях атрымалі гранты ў памеры 40 тарыфных ставак. Цэнтральным мерапрыемствам рэспубліканскага фіналу стаў “Адкрыты дыялог” на тэму “Навука будучыні - навука маладых”. Дыскусія праходзіла ў НАН Беларусі і аб’яднала каля 400 чалавек: экспертаў, удзельнікаў конкурсу “100 ідэй для Беларусі”, маладых вучоных.