Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.05.2017

У НАН Беларусі адбудзецца публічная лекцыя на тэму: “Квантавыя тэхналогіі на аснове алмаза”

24 мая 2017 года 15:00 ў Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66) адбудзецца публічная лекцыя прафесара Фёдара Барысавіча Жалезка (Fedor Jelezko) на тэму: “Квантавыя тэхналогіі на аснове алмаза”. Праф. Ф. Жалезка, выпускнік фізфака БДУ, цяпер - дырэктар Інстытута квантавай оптыкі ўніверсітэта Ульма (Германія), з’яўляецца спецыялістам сусветнага ўзроўню ў галіне квантавай фізікі цвёрдацельных сістэм, у прыватнасці - парамагнітных цэнтраў афарбоўкі ў алмазе. Яго навуковыя інтарэсы знаходзяцца на стыку фундаментальнай квантавай фізікі і распрацоўкі новых квантавых тэхналогій для апрацоўкі інфармацыі, метралогіі і сэнсорыкі. Практычна яны накіраваны на стварэнне працэсара, які працуе пры пакаёвай тэмпературы, квантавага камп’ютара і квантавай памяці, квантава-крыптаграфічных сістэм бяспечнай перадачы інфармацыі, нанаразмерных датчыкаў і метадаў візуалізацыі для біямедыцынскіх даследаванняў, якія забяспечваюць магчымасць вывучэння структуры і функцый асобных біямалекул у фізіялагічных умовах.