Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.05.2017

XI Беларуска-Расійскі семінар па паўправадніковых лазерах пачаў сваю працу ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі

22-26 мая 2017 года ў Інстытуце фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі праходзіць ХІ Беларуска-Расійскі семінар “Паўправадніковыя лазеры і сістэмы на іх аснове”.

Семінар традыцыйна складаецца з аглядаў, рэгулярных вусных паведамленняў і стэндавых дакладаў, якія ахопліваюць шырокае кола пытанняў па фізіцы, тэхніцы і прымяненні паўправадніковых лазераў, уключаючы лазерныя дыёды, лазеры з электронным і аптычным узбуджэннем, а таксама па іншых тыпах паўправадніковых крыніц і прыёмнікаў выпраменьвання, па тэхналогіі паўправадніковых матэрыялаў, гетэраструктур і разнастайных оптаэлектронных прылад на іх аснове.

Азнаёміцца з Праграмай семінара