Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.05.2017

Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій абмяркуюць на сімпозіуме ў рамках Беларускага прамысловага форуму

24 мая ў 10:00 у рамках Беларускага прамысловага форуму пачне працу Міжнародны навукова-практычны сімпозіум “Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь”. У сімпозіуме прымаюць удзел прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі:
  • ДНУ “Інстытут парашковай металургіі”
  • ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава”
  • ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі”
  • ААТ “НВА Цэнтр”
  • Гродзенскі філіял “Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння”
  • ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В.Лыкава”
  • ДНУ “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі”
  • ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі”
  • Інстытут прыкладной фізікі
  • ІОНХ НАН Беларусі
  • і іншых арганізацый Беларусі і Расіі
  • У рамках сімпозіума будуць абмяркоўвацца праблемы матэрыялазнаўства, 3d друку і інш.

    Час правядзення 24 мая 2017 г., серада, 10.00-17.00

    Месца правядзення: канферэнц-зала №1, Футбольны манеж, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2

    Арганізатары: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі), унітарнае прадпрыемства “Экспафорум” Кіраўнік: Ільюшчанка Аляксандр Фёдаравіч, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі.

    Азнаёміцца з Праграмай сімпозіума