Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.05.2017

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прыняла ўдзел у працы 8-ай Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017

8-ая Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017 прайшла ў Мінску 20-22 мая. У ёй прымалі ўдзел амаль 140 экспанентаў з Беларусі, Германіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Славакіі і Украіны. Свае распрацоўкі прадставілі і арганізацыі НАН Беларусі:
  • Дзяржаўная навуковая ўстанова “Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі”
  • Адкрытае акцыянернае таварыства “НВА “Цэнтр”
  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
  • Дзяржаўнае прадпрыемства “Цэнтр радыётэхнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
  • Навукова-вытворчы цэнтр “Тэхнамаг”
  • ФТІ НАН Беларусі
  • Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
  • Сярод прадстаўленых распрацовак НАН Беларусі асаблівую цікавасць наведвальнікаў выклікалі магчымасці беспілотных авіякомплексаў, лінейка бронекамізэлек і бронеаховы рознага прызначэння. Акрамя таго, спецыялісты НАН Беларусі прынялі ўдзел у працы 7-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемах абароны і бяспекі, выкарыстання тэхналогій двайнога прымянення.