Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

25.05.2017

У Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі абмяркуюць асаблівасці культурнага развіцця “памежных” тэрыторый

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць 30 мая 2017 года міжнародны навукова-практычны семінар “Асаблівасці культурнага развіцця “памежных” тэрыторый: даследаванні і стратэгічнае кіраванне”, арганізаваны ў рамках рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі. Выступленні вядучых беларускіх і расійскіх даследчыкаў будуць прысвечаны пытанням кіравання рэгіянальнай культурнай палітыкай; параўнальнаму аналізу сацыякультурных характарыстык беларускага грамадства; праблемам фарміравання талерантнасці сродкамі сацыяльна-культурнай дзейнасці; ролі маладых спецыялістаў у развіцці сферы культуры; сацыялагічнаму вывучэнню сучаснага стану сферы культуры і мастацтва і іншым актуальным пытанням, звязаным з кіраваннем сферай культуры, вывучэннем культурнай разнастайнасці і талерантнасці, падтрыманнем гісторыка-культурнай спадчыны розных лакальных культур і іх суіснавання на памежных тэрыторыях.

Пачатак семінара ў 10.00. па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, зала 216.