Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.05.2017

Пошук і выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц сыравіны і паліва абмяркуюць вучоныя ў НАН Беларусі

30 мая - 1 чэрвеня 2017 года ў НАН Беларусі адбудзецца VI Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Бусел – 2017” – “Альтэрнатыўныя крыніцы сыравіны і паліва”. У форуме прымуць удзел вядучыя вучоныя і спецыялісты Беларусі, Расіі, Азербайджана, Фінляндыі, Літвы і іншых краін. У цэнтры ўвагі навуковай грамадскасці - такія важныя праблемы, як: дзяржаўная навукова-тэхнічная і інавацыйная палітыка ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, сучасны стан і развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Рэспубліцы Беларусь. Не застануцца без увагі пытанні стварэння і асваення інавацыйных тэхналогій выкарыстання альтэрнатыўных энергетычных рэсурсаў. Асаблівая ўвага - перспектывам выкарыстання аднаўляльных лясных рэсурсаў у вытворчасці паліва, сыравіны і матэрыялаў.

Адкрыццё форуму: 30 мая 2017 года ў 10.00

Месца правядзення: Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 4-ы паверх, канферэнц-зала

Праграма канферэнцыі