Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.05.2017

НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі запрашае на семінары ў рамках Белагра-2017

РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі” запрашае наведаць выставачную пляцоўку (экспазіцыю) арганізацыі, якая будзе прадстаўлена на Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2017”, і прыняць удзел у семінарах, якія праводзяцца ў рамках выставы 7 -9 чэрвеня 2017 года па наступных тэмах:
  • Комплекс машын для забеспячэння інавацыйных тэхналогій апрацоўкі глебы, унясення ўгнаенняў, уборкі і пасляўборачнай дапрацоўкі раслінаводчай прадукцыі
  • Тэхнічнае забеспячэнне нарыхтоўкі, падрыхтоўкі і раздачы кармоў у жывёлагадоўчай галіне
  • Тэхналогіі і абсталяванне для выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і мясцовых відаў паліва ў сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь
  • Заяўкі на ўдзел у семінарах варта накіроўваць па факсе 280-03-63 або па e-mail: belagromechmo@tut.by

    Заяўку можна запоўніць у рэжыме анлайн ніжэй або скачаць шаблон анкеты.

    Скачаць падрабязную праграму семінараў

    Скачаць анкету для ўдзелу і адпраўкі па факсе або e-mail

    Запоўніць анкету для ўдзелу анлайн