Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.06.2017

Міністр прамысловасці і Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі правялі сумесную нараду па развіцці машынабудаўнічага комплексу краіны

Міністр прамысловасці Віталій Воўк і Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі Беларусі Уладзімір Гусакоў 12 чэрвеня 2017 года правялі сумесную нараду па пытаннях развіцця галіны і прадпрыемстваў машынабудавання ў рамках узаемадзеяння НАН Беларусі і Мінпрама.

НАН Беларусі і Мінпрам цесна ўзаемадзейнічаюць па такіх відах дзейнасці, як металургія, вытворчасць гатовых металічных вырабаў, машын, станочнага, электратэхнічнага, электроннага і аптычнага абсталявання, транспартных сродкаў. Важнейшым напрамкам у супрацоўніцтве з’яўляецца ўкараненне распрацовак вучоных у вытворчасць арганізацый машынабудавання. У рамках нарады абмяркоўваліся актуальныя пытанні па развіцці машынабудаўнічай галіны, асноўныя механізмы рэалізацыі навуковых і навукова-тэхнічных праграм, а таксама перспектывы па нарошчванні ўзаемадзеяння Мінпрама і НАН Беларусі.