Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.06.2017

Мадэрнізацыю грамадскай свядомасці ў Казахстане і Беларусі абмяркуюць на круглым стале ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі

Міжнародны круглы стол “Мадэрнізацыя грамадскай свядомасці ў Казахстане і Беларусі - залог далейшага паспяховага развіцця дзяржаў”, адбудзецца 21 чэрвеня 2017 г. у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі.

Арганізатары Міжнароднага круглага стала: Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі.

У працы міжнароднага круглага стала прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Булегенаў Ергалі Булегенавіч, паслы краін СНД, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік У.Р. Гусакоў, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт А.А. Каваленя, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, доктар сацыялагічных навук І.В. Катляроў, вядучыя беларускія палітолагі, сацыёлагі і спецыялісты па тэматыцы круглага стала.

Міжнародны круглы стол праводзіцца з мэтай аналізу і інфармавання беларускай грамадскасці аб новых ініцыятывах Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Н. Назарбаева, выкладзеных у яго праграмным артыкуле “Погляд у будучыню: мадэрнізацыя грамадскай свядомасці” (ад 12.04.2017), а таксама для абмену вопытам Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Беларусь па развіцці нацыянальнай культуры і мадэрнізацыі грамадскай свядомасці. Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню глыбінных асноў культурнага кода казахстанскага і беларускага грамадства і праблемам яго захавання і развіцця.

Час правядзення: 21 чэрвеня 2017 г. 11:00-14:00
Месца: па адрасе г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к. 2 (канферэнц-зала, 11 паверх)

З праграмай круглага стала можна азнаёміцца на сайце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі