Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.06.2017

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі)

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці - Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі).

3 ліпеня - асаблівы дзень для нашай краіны. Няма сям’і, якую б абышла бокам самая страшная вайна ў гісторыі чалавецтва. Гэта гістарычная дата - напамін пра тое, якім коштам 73 гады назад дасталася свабода беларускаму народу.

У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні Беларусі, было нямала працаўнікоў Акадэміі навук. Мы шануем іх заслугі на баявым і працоўным фронце. Мы ўдзячныя ветэранам, якія вызвалілі нашу краіну ад акупантаў, аднаўлялі рэспубліку і на працягу многіх гадоў умацоўвалі яе магутнасць і дабрабыт. Гэты подзвіг мае асаблівае значэнне для ўсёй сучаснай гісторыі, фарміруе грамадзянскую пазіцыю беларускай нацыі, умацоўвае пачуццё патрыятызму, з’яўляецца прыкладам для моладзі і падрастаючага пакалення. Менавіта дзякуючы незалежнасці, здабытай у той суровы час, Беларусь дынамічна развіваецца, з’яўляецца дэмакратычнай, суверэннай дзяржавай з устойлівай эканомікай і перадавымі тэхналогіямі. Памяць пра мінулае - залог сілы пакаленняў, якія жывуць цяпер, бясспрэчны маральны арыенцір для будучыні.

Беларусь - невялікая дзяржава ў цэнтры Еўропы - не раз даказвала свету сваю самастойнасць у вырашэнні розных палітычных і эканамічных праблем. Адна з асноў развіцця нашай краіны - моцная навука, вынікі якой прызнаны далёка за межамі краіны.

Яркае пацверджанне гэтаму - шматлікія мерапрыемствы, якія праходзяць у гэтым годзе, аб’яўленым Годам навукі. Да нас з цікавасцю едуць замежныя госці з прапановамі аб супрацоўніцтве. У гэтым годзе Рэспубліка Беларусь прадстаўляе свае навуковыя дасягненні на Сусветнай выставе ў Казахстане, у Саудаўскай Аравіі, у ЗША, у Расіі і іншых краінах. Гэта сведчыць аб прызнанні вынікаў нашых вучоных, адданых, зацікаўленых, якія цалкам аддаюць сябе любімай справе. Дзень Рэспублікі аб’ядноўвае і гуртуе беларусаў. Толькі разам мы зможам перавесці краіну на больш якасныя механізмы развіцця, прымножыць яе фінансавы і чалавечы капітал, забяспечыць годны ўзровень жыцця кожнага чалавека.

Дзень Незалежнасці - радаснае свята, сімвал адданасці Радзіме, надзеі і аптымізму.p> Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Са святам вас, дарагія ветэраны і калегі!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі