Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.07.2017

Геалогію і мінеральна-сыравінныя рэсурсы захаду ўсходне-еўрапейскай платформы абмяркуюць на канферэнцыі ў НАН Беларусі

31 ліпеня 2017 года ў НАН Беларусі пачне працу Міжнародная навуковая канферэнцыя “Геалогія і мінеральна-сыравінныя рэсурсы захаду ўсходне-еўрапейскай платформы: праблемы вывучэння і рацыянальнага выкарыстання”, прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння І. Дамейкі. Арганізатары канферэнцыі: НАН Беларусі, Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, Акадэмія навук Літвы.

Мэта канферэнцыі: аналіз і абагульненне нацыянальнага і замежнага вопыту ў галіне геалогіі і мінерагеніі Беларусі і сумежных дзяржаў.

Асноўныя задачы канферэнцыі: абмеркаванне праблем вывучэння і рацыянальнага выкарыстання мінеральна-сыравінных рэсурсаў, пытанняў устойлівага развіцця Беларусі і сумежных дзяржаў на аснове эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Напрамкі работы (тэматыка) канферэнцыі:
- сучасныя праблемы геалогіі, геахіміі, геафізікі, геаэкалогіі, гідрагеалогіі, інжынернай гідрагеалогіі і аховы навакольнага асяроддзя;
- мінеральна-сыравінныя рэсурсы і праблемы іх рацыянальнага выкарыстання, тэхналогіі здабычы і перапрацоўкі мінеральнай сыравіны;
- жыццё і дзейнасць Ігната Дамейкі, яго роля ў развіцці навук аб Зямлі.

Адкрыццё канферэнцыі - 31 ліпеня 2017 года, 13.00

Праграма канферэнцыі